BE RU EN

Берасцейцы адзначылі Міжнародны дзень ёгі на свежым паветры

  • 24.06.2018, 20:39

У рамках Берасцейскага паўмарафону прайшло свята здаровага ладу жыцця - Міжнародны дзень ёгі.

Ні зацягнутае шэрае неба, ні дождж не змаглі перашкодзіць прысутным здзейсніць Сур’я Намаскар, піша zarya.by.

Далей усіх ахвотных чакалі майстар-класы, заняткі па Хатха ёзе, Шры Шры ёзе, ДзенЁзе, парнай ёзе і многае-многае іншае. Таксама арганізатары паказалі традыцыйнае ваярскае мастацтва Японіі і правялі дэгустацыю індыйскіх ласункаў і пачастункаў.

Апошнія навіны