BE RU EN

Відэафакт: УС Украіны выпрабоўваюць рабатызаваны агнявы комплекс Паляўнічы

  • 24.06.2018, 20:29

Пасля выпрабаванняў беспілотнік перададуць на ўзбраенне ўкраінскаму войску.

У Дзяржаўным навукова-выпрабавальным цэнтры УСУ ў Чарнігаве пачалі выпрабаванні рабатызаванага аглядна-агнявога комплексу Паляўнічы (Міслівець). Пра гэта паведамляе liga.net.

Паводле паведамлення, вайскоўцы правераць магчымасці беспілотніка пераадольваць перашкоды, развязаць інжынерныя, тэхнічныя, агнявыя, выведвальныя і медыцынскія задачы.

Паводле звестак распрацоўнікаў, Паляўнічы можа быць узброены кулямётам, аўтаматычным гранатамётам, гарматай, процітанкавым ракетным комплексам.

Пасля выпрабаванняў яго перададуць на ўзбраенне ўкраінскаму войску.

Апошнія навіны