BE RU EN

Генеральны сакратар Рады Еўропы падасць Пуціну афіцыйнае прашэнне аб памілаванні Сянцова

  • 24.06.2018, 18:47

Прашэнне аб памілаванні будзе пададзенае ў панядзелак, 25 чэрвеня.

Генеральны сакратар Рады Еўропы (РЕ) Турб'ерн Ягланд у панядзелак, 25 чэрвеня, падасць афіцыйнае прашэнне прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну аб памілаванні ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які адбывае пакаранне ў расейскай калоніі, перадае DW.

Пра гэта DW паведаміў дырэктар дэпартамента камунікацый, намеснік генеральнага сакратара РЕ Даніэль Хольтген.

"У панядзелак Ягланд падасць прашэнне аб памілаванні Сянцова", - паведаміў Хольтген. Ён таксама адзначыў, што генеральны сакратар як кіраўнік РЕ мае права гэта зрабіць у адпаведнасці з Еўрапейскай канвенцыяй правоў чалавека.

"Расейская старана не выказала ні падтрымкі, ні пярэчанняў"

20 чэрвеня Турб'ерн Ягланд наведаў Маскву, дзе сустрэўся з прэзідэнтам РФ Пуціным, міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым і амбудсмэнам Таццянай Маскальковай. Са слоў Хольтгена, падчас перамоў з Пуціным пытанне вызвалення ўкраінскіх палітычных зняволеных генеральны сакратар РЕ не ўздымаў. Аднак падчас сустрэч з Лаўровым і Маскальковай ён заклікаў расейскую старану вызваліць Алега Сянцова з гуманітарных меркаванняў.

"Расейская старана выслухала гэты заклік, аднак не выказала яму ні падтрымкі, ні пярэчанняў", - паведаміў Хольтген. Таму кіраўнік Рады Эўропы надумаў асабіста хадайнічаць аб вызваленні ўкраінскага вязня.

Апошнія навіны