BE RU EN

Еўраліга: Каманда Беларусі ў пляжным футболе перамагла Францыю

  • 24.06.2018, 18:22

Беларусы перамаглі французаў з лікам 3:2.

Каманда Беларусі ў пляжным футболе пераможна закончыла стартавы тур Еўралігі, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Сёння ў Баку беларусы перамаглі спаборнікаў з Францыі з лікам 3:2 дзякуючы галам Ігара Брыштэль, Івана Канстанцінава і Алега Гапона. У першым паядынку каманда Беларусі саступіла партугальцам 2:3, а затым узяла верх над гаспадаром турніру камандай Азербайджана - 4:1.

У пачатку жніўня беларусы ўпершыню прымуць этап Еўралігі. У Менску іх спаборнікамі будуць каманды Польшчы, Турцыі ды Італіі.

Апошнія навіны