BE RU EN

У Берасці затрымалі актывістаў, якія збіраюць подпісы за адстаўку мэра

  • 24.06.2018, 17:59

Пазней усіх адпусцілі без складання пратаколаў.

24 чэрвеня супраціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода працягнулі збор подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Берасцейскай вобласці, Берасця і Берасцейскага раёна, якія далі дазвол на будаўніцтва акумулятарнага завода «АйПауэр».

Пад 15-ць гадзін каля цэнтральнага рынку Берэсця міліцыя затрымала актывістаў Дзмітрыя Андрасюка, Аляксандра Кабанава, Сяргея Пятрухіна і Дзмітрыя Бекалюка.

«Нас затрымалі і адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе дапыталі ў якасці сведак. Мяне і Пятрухіна адпусцілі, а Бекалюка і Андрасюка пакуль у міліцыі», - распавёў «Белсату» Аляксандр Кабанаў.

На працягу гадзіны з міліцыі адпусцілі таксама Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка.

11 траўня суд Ленінскага раёна вынес пастанову аб пакаранні Дзмітрыя Андрасюка штрафам сумай Br 490, а Пятрухіна і Кабанава - сумай Br 1225 кожнаму - за збор подпісаў.

13 чэрвеня Абласны суд Берасцейскай вобласці пакінуў гэтую пастанову без змен.

Апошнія навіны