BE RU EN

ЧС-2018: Англія забіла шэсць галоў Панаме

  • 24.06.2018, 17:11

Столькі на турніры яшчэ ніхто не забіваў.

Каманда Англіі перамагла каманду Панамы на чэмпіянаце свету ў футболе з лікам 6:1.

Хет-трык у матчы з Панамай зрабіў нападнік Хары Кейн. Ён выйшаў на першае месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату. У першым матчы групавога этапу Кейн забіў абодва галы ангельцаў у браму каманды Туніса (Англія атрымала перамогу з лікам 2:1).

Перамогшы Панаму, ангельцы забяспечылі сабе ўдзел у 1/8 фіналу чэмпіянату свету. З групы G, у якой гуляе каманда Англіі, таксама выйшла ў плэй-оф каманда Бэльгіі. Гэтыя дзве каманды згуляюць паміж сабой 28 чэрвеня.

Апошнія навіны