BE RU EN

У панядзелак у Беларусі будзе да 20 градусаў цяпла

  • 24.06.2018, 16:58

Амаль ва ўсёй краіне чакаюцца дажджы.

Удзень у панядзелак, 25 чэрвеня, амаль ва ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, а ўначы яны прагназуюцца толькі месцамі. У асобных раёнах магчымы навальніцы, інфармуе БелТА.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы і раніцай яна складзе ад +6 да +12 градусаў, удзень - 14-20 градусаў цяпла (у Гомельскай вобласці - да +22).

Апошнія навіны