BE RU EN

Новы прэм'ер Гішпаніі анансаваў больш мяккі падыход да Каталоніі

  • 24.06.2018, 16:22

Са слоў Пэдра Санчэса, «часы, калі ўрад Іспаніі пагаршала праблемы з Каталоніі, скончыліся».

Новы іспанскі прэм'ер-міністр Пэдра Санчэс заявіў, што ягоны ўрад зойме менш канфрантацыйную пазіцыю ў дачыненні да каталонцаў, застаючыся пры гэтым супраць незалежнасці рэгіёна.

У інтэрв'ю El País Санчэс сказаў, што падтрымлівае перамяшчэнне зняволеных былых чыноўнікаў каталонскага ўрада ў Каталонію.

Ён таксама заявіў, што зноў створыць двухбаковую камісію для разгляду спрэчак аб пытаннях кіравання паміж цэнтральным урадам і Каталоніяй.

"Часы, калі ўрад пагаршаў праблемы з Каталоніяй, скончыліся", - сказаў Санчэс.

"Ёсць некаторыя пытанні, якія з'яўляюцца далёка неканстытуцыйнымі, напрыклад, звязаныя з незалежнасцю. Але ёсць і іншыя, якія тычацца энэргетычнай беднасці і іншых сацыяльных пытанняў, якія могуць быць цалкам развязаныя", - сказаў Санчэс.

Санчэс, які прыйшоў на месца свайго кансерватыўнага папярэдніка Марыяна Рахоя ў мінулым месяцы, кантралюе менш за чвэрць месцаў у парламенце, і мае намер умацаваць сваю ўладу перад усеагульнымі выбарамі, якія павінны адбыцца да сярэдзіны 2020 года.

Нагадаем, 2 чэрвеня новы ўрад Каталоніі прыняў прысягу, аўтаматычна скончыўшы сямімесячны перыяд наўпроставага кіравання цэнтральнага ўрада Гішпаніі ў рэгіёне.

У сваёй першай прамове на пасадзе старшыні жэнералітэту, Кім Торэ заявіў аб намерах працаваць на выкананне волі выбарцаў, якія прагаласавалі на рэферэндуме за незалежную Каталонію ў форме рэспублікі.

Апошнія навіны