BE RU EN

Названая дата сустрэчы Пуціна і Трампа ў Вене

  • 24.06.2018, 16:03

Cа звестак аўстрыйскіх крыніц, у Вену ўжо пачалі прыбываць дыпламаты і агенты спецслужбаў.

Аўстрыйскае выданне Kronen Zeitung са спасылкай на крыніцы назвала дату сустрэчы лідараў Расеі і ЗША ў Вене. Са звестак газеты, саміт пройдзе 15 ліпеня і падрыхтоўка да яго ўжо пачалася, піша РБК.

Kronen Zeitung піша, што ў аўстрыйскую сталіцу цягам некалькіх апошніх дзён пачалі прыбываць дыпламаты з Вашынгтона і Масквы. Яны працуюць над удакладненнем дэталяў будучай сустрэчы. Для гарантавання бяспекі лідараў у Вену таксама ўжо былі накіраваныя расейскія і амерыканскія працаўнікі спецслужбаў.

У Крамлі не сталі каментаваць паведамленні аўстрыйскай прэсы. «Мы пакуль не гатовыя даць інфармацыю. Паведамім па меры гатоўнасці», - пракаментаваў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў інфармацыю аўстрыйскага выдання, піша ТАСС.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 21 чэрвеня пацвердзіў, што сустрэча з расейскім прэзідэнтам можа быць праведзеная ў ліпені. Чакаецца, што перамовы двух лідараў адбудуцца падчас еўрапейскага турнэ Трампа, падчас якога ён наведае саміт краін NАТА ў Брусэлі 11 - 12 ліпеня і здзейсніць афіцыйны візіт у Вялікабрытанію (13 ліпеня).

Апошнія навіны