BE RU EN

Беларуска здабыла срэбра на этапе КС у акадэмічным веславанні ў Лінцы

  • 24.06.2018, 13:32

Алену Фурман апярэдзіла толькі Іаана Даросяк з Польшчы.

Беларуска Алена Фурман здабыла срэбраную ўзнагароду на другім этапе Кубка свету ў акадэмічным веславанні ў аўстрыйскім Лінцы, паведамляе БелТА.

У вызначальным заездзе сярод лодак лёгкай вагі (не алімпійскі клас) яна паказала вынік 7 хв. 37,370 сек. Апярэдзіла Алену Фурман толькі Іаана Даросяк з Польшчы - 7 хв. 35,250 сек.

Трэцяе месца заняла італійка Клара Гуэра. Экіпаж мужчынскай двойкі ў складзе Сяргея Валадзько і Дзмітрыя Фурмана заняў чацвёртае месца.

Перамаглі ў фінале ў гэтай дысцыпліне Лукаш Гелешыч і Якуб Падражыл з Чэхіі. Трэці этап Кубка свету ў акадэмічным веславанні адбудзецца 13-15 ліпеня ў Люцэрне.

Апошнія навіны