BE RU EN

Варшава стала еўрапейскай сталіцай з самымі таннымі коштамі на начныя клубы

  • 24.06.2018, 12:39

Танней вечарыну можна арганізаваць толькі ў Кейптаўне.

Варшава прызнаная еўрапейскай сталіцай з самымі даступнымі коштамі начных клубаў і вечарынак, паводле рэйтынгу сэрвісу арэнды жылля Home To Go. Варшава заняла другое месца сярод 50 гарадоў, якія ўвайшлі ў рэйтынг, саступіўшы толькі Кейптаўну (ПАР). На 3-м месцы - начныя клубы Прагі, паведамляе euro-pulse.ru.

На падлікі аўтараў рэйтынгу, кошт аднаго паходу ў начны клуб (плата за ўваход і некалькі алкагольных напояў) у Варшаве складае ў сярэднім 15,06 еўра, у Празе - 21,13 еўра. У Кейптаўне, самым бюджэтным горадзе для аматараў начнога жыцця, - усяго 12,86 еўра. А на Ібіцы (Гішпанія), дзе начное жыццё выявілася самым дарагім, ноч у клубе каштавацьме агулам 86 еўраў.

Масква патрапіла ў самую сярэдзіну рэйтынгу - на 26-е месца (29,65 еўра).

Складальнікі вызначылі пазіцыю горада на падставе коштаў як мінімум пяці начных клубаў розных цэнавых катэгорый у кожным з 50 гарадоў з актыўным начным жыццём. У рэйтынг увайшлі 50 гарадоў з самым актыўным начным жыццём. Складальнікі ўлічвалі колькасць устаноў і мерапрыемстваў у горадзе, а таксама іх якасць, грунтуючыся на інтэрнэт-водгуках.

Апошнія навіны