У самалёта, які ляцеў з Расеі ў Турцыю, адмовіў рухавік
- 24.06.2018, 11:16
На борце знаходзілася амаль 200 чалавек.
Самалёт, які ляцеў з Новасібірска ў турэцкую Анталлю, на борце якога былі амаль 200 чалавек, здзейсніў аварыйную пасадку ў заходнім казахстанскім горадзе Атыраў праз адмову рухавіка, паведамляе ria.ru са спасылкаю на камітэт грамадзянскай авіяцыі міністэрства інвестыцый і развіцці Казахстана.
У паведамленні камітэта адзначаецца, што раніцай у нядзелю ад паветранага судна Boeing 737 турэцкай авіякампаніі Pegasus Airlines, які ляцеў з Новасібірска ў Анталлю, паступіла паведамленне аб адмове рухавіка.
«Экіпаж пастанавіў здзейсніць аварыйную пасадку ў аэрапорце Атыраў», - паведамілі ва ўстанове, дадаўшы, што борт, на якім знаходзіліся 190 пасажыраў і 6 чальцоў экіпажа, паспяхова прызямліўся ў Казахстане.