BE RU EN

Цэнтральны «Макдональдс» адкрываюць пасля абнаўлення

  • 23.06.2018, 14:31

Цяпер там будзе «МакКафэ.

У нядзелю пад абед пасля абнаўлення адкрываецца цэнтральны «Макдональдс». Цяпер там будзе працаваць і «МакКафэ». Глядзіце, як ён цяпер выглядае.

Пасля абнаўлення, на якое спатрэбілася дзесяць дзён, у «Макдональдсе» на праспекце прынцыпова змянілася касавая зона. Цяпер там ёсць стойкі заказу і выдачы. З'явіліся таксама шапікі самаабслугоўвання, піша tut.by.

Фото: tut.by

Але галоўнае змяненне - гэта «МакКафэ» злева ад уваходу. Тут прадаюць шырокі выбар напояў на аснове кавы, а таксама дэсерт. Усё гэта падаецца ў фарфоравым посудзе.

Фото: tut.by
Фото: tut.by
Фото: tut.by
Фото: tut.by

Нагадаем, першае «МакКафэ» ў Менску запрацавала ў сакавіку ў «Макдональдсе» на Фрунзенскай.

Апошнія навіны