BE RU EN

СБУ заблакавала кантрабанду беларускіх цыгарэт з Прыднястроўя

  • 23.06.2018, 14:25

Кантрабандысты планавалі пераправіць тытунёвыя вырабы ў краіны Еўразвязу.

Украінскія праваахоўныя органы блакавалі кантрабанду цыгарэт беларускай вытворчасці з тэрыторыі непрызнанай рэспублікі Прыднястроўя (ПМР).

«Аператыўнікі спецслужбы раскрылі механізм транспартавання цыгарэт праз тэрыторыю Украіны ў краіны ЕЗ. Праваахоўнікі ўстанавілі, што цыгарэты беларускай вытворчасці ўвозіліся з ПМР на адрэзку дзяржаўнай мяжы ў Адэскай вобласці. У далейшым зламыснікі планавалі пераправіць тытунёвыя вырабы ў краіны Еўразвязу», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Службы бяспекі Украіны.

У далейшым кантрабандысты збіраліся пераправіць цыгарэты ў краіны ЕЗ праз Валынскую вобласць.

Украінскія праваахоўнікі спынілі два мікрааўтобусы з кантрабандай на тэрыторыі Кіеўскай вобласці. Падчас іх агляду супрацоўнікі СБУ выявілі больш за 600 корабаў цыгарэт без марак акцызнага збору і якіх-небудзь суправаджальных дакументаў. Арыенціровачны кошт канфіскаванай прадукцыі - 3 млн 700 тысяч грыўняў (больш за 140 тысяч USD).

Апошнія навіны