BE RU EN

«Нашы людзі яшчэ не гатовыя да такіх абновак»

  • 23.06.2018, 13:55

Кіраўнік «Беллегпрама» незадаволены беларусамі.

Са слоў старшыні канцэрна «Беллегпрам» Мікалая Яфімчыка, больш за 40 прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад «Беллегпрама», працуюць са стратамі.

Пра гэта ён распавёў завадской газеце «МТЗ-обозрение»:

- Над гэтым мы сур'ёзна працуем, з кожным прадпрыемствам персанальна, спрабуем знайсці пункты судакранання для таго, каб выйсці на бясстратную эфектыўную працу.

Пры гэтым за першы квартал прадпрыемствы «Беллегпрама» атрымалі прыбытак 66,9 мільёна рублёў.

Выказаўся Мікалай Яфімчык і пра ільняныя джынсы.

- Лён наогул у тэкстылі займае менш як 2 адсоткі - строга кажучы, эксклюзіўны асартымент, элітны. Цяпер у «гурманаў», якія вядуць здаровы лад жыцця і для якіх натуральнае вышэй за ўсё, я думаю, што гэтая тэма вельмі перспектыўная. Беларускія прадпрыемствы выпускаюць даволі шырокую лінейку льнянога адзення, у тым ліку славутыя ільняныя джынсы, і гэты асартымент ужо набывае запатрабаванасць. Проста нашы людзі яшчэ не гатовыя да такіх абновак, кажуць, што лён камечыцца. Але глядзіцца льняная вопратка добра, асабліва пасля апрацоўкі і змягчэння.

Апошнія навіны