BE RU EN

Беларускія пяціборцы здабылі залаты медаль на моладзевым чэмпіянаце Еўропы

  • 23.06.2018, 12:02

Беларускія пяціборцы здабылі другі залаты медаль на оладзевым чэмпіянаце Еўропы (U-21) у гішпанскай Эль-Прат-дэ-Льебрэгаце.

У мужчынскай эстафеце беларусы Іван Хамцоў і Яўген Арол падняліся на вышэйшую прыступку, апярэдзіўшы перад заключным этапам палякаў. Наш дуэт набраў у суме ўсіх дысцыплін 1 531 бал. Лукаш Гуткоўскі і Даніэль Лаўрыновіч з Польшчы здабылі срэбра (1 521 бал). Замкнулі тройку наймацнейшых брытанцы Брэдлі Сатан і Майлз Пілейдж (1 506 балаў), паведамляе Прессбол.

Раней Іван Хамцоў у асабістым заліку таксама здабыў залатую ўзнагароду. Чэмпіянат Еўропы ў сучасным пяцібор'і сярод юніёраў (U-21) скончыцца 23 чэрвеня.

Апошнія навіны