BE RU EN

Іран прыстрашыў ЕЗ наступствамі на выпадак правалу ядзернай угоды

  • 23.06.2018, 11:49

Тэгеран збіраецца аднавіць працэс узбагачэння ўрану.

Арганізацыя ў атамнай энэргіі Ірана - дзяржкарпарацыя, якая кантралюе ўсю дзейнасць аб'ектаў ядзернай энэргетыкі ў краіне, папярэдзіла краіны Еўропы аб «жахлівай будучыні», калі ядзернае пагадненне «пяцёркі» з Іранам будзе скасаванае, паведамляе liga.net.

«Калі Еўразвяз і іншыя краіны, якія падтрымліваюць СУПД, своечасова не прадэманструюць прынцыповую пазіцыю ў адказ на палітыку ЗША, яны сутыкнуцца з жахлівай будучыняй і беспрэцэдэнтна нізкай бяспекай у рэгіёне і ва ўсім свеце праз правал ядзернай угоды», - заявіў кіраўнік арганізацыі Алі Акбар Салехі.

З ягоных слоў, еўрапейскія краіны павінны раскрытыкаваць пастанову ЗША выйсці з ядзернай угоды з Тэгеранам.

Раней намеснік кіраўніка МЗС Ірана Абас Аракчы не выключыў выхаду краіны з Супольнага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СУПД) найбліжэйшымі тыднямі. Таксама ён паведаміў, што цяпер ядзернае пагадненне наконт іранскага атама знаходзіцца «пры смерці».

8 траўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра разрыў ядзернага пагаднення з Іранам і аднаўленні санкцый супраць Тэгерана. Іранскія ўлады назвалі незаконнай пастанову Трампа і заявілі пра гатоўнасць аднавіць ядзерныя працы, калі перамовы з еўрапейскімі краінамі праваляцца.

У канцы траўня іранскі ўрад даў краінам ЕЗ тэрмін да канца траўня для прыняцця захадаў для выратавання ядзернага пагаднення.

5 чэрвеня стала вядома, што Тэгеран збіраецца аднавіць працэс узбагачэння ўрану.

Апошнія навіны