BE RU EN

Сталі вядомыя самыя танныя і самыя дарагія для жыцця краіны ЕЗ

  • 23.06.2018, 9:52

Самай дарагой краінай Еўразвязу, паводле статыстыкі, з'яўляецца Данія.

Фэдэральная ўстанова статыстыкі Нямеччыны апублікавала самыя танныя і самыя дарагія для жыцця краіны ЕЗ, грунтуючыся на звестках Еўрастата з улікам парытэту пакупніцкай здольнасці на аснове параўнальных коштаў.

Як паведамляе DW, самай дарагой краінай у Еўразвязе з'яўляецца Данія, дзе ўзровень коштаў на 41,5% вышэйшы за сярэднееўрапейскі. Дарэчы, тут пражыванне ў гатэлях, стравы ў кавярнях і рэстарацыях каштуюць напалову больш за сярэднія паказчыкі ў ЕЗ.

Да «дарагіх» краін ЕЗ можна аднесці Люксембург (узровень коштаў на 27% вышэйшы за сярэдні ў ЕЗ), Швэцыю (на 25%), Ірландыю (на 25%), Фінляндыю (на 22%). Даражэй за Нямеччыну і суседнія з ёй Нідэрланды і Бельгія (на 12% і 11% адпаведна), а таксама Францыя і Аўстрыя - на дзевяць і восем адсоткаў.

Яшчэ даражэйшымі краінамі выявіліся еўрапейскія дзяржавы за межамі ЕЗ Ісландыя (66%), Швэйцарыя (59%) і Нарвегія (43%).

Самай таннай краінай Еўразвязу застаецца Балгарыя, дзе спажывец за набыццё пэўнага набору тавараў і паслуг павінен заплаціць прыкладна палову ад сярэднееўрапейскага ўзроўню.

Апошнія навіны