BE RU EN

Сенатарка ЗША папрасіла ўвесці санкцыі супраць расейскага бізнэсоўца Еўтушэнкава

  • 22.06.2018, 21:14

Акцыі АФК «Сістэма», якімі валодае расейскі бізнэсовец, упалі на 10%.

Сенатарка-рэспубліканец Ілеана Рос-Лейцінен папрасіла дзяржсакратара Злучаных Штатаў Майка Пампея і кіраўніка Мінфіна ЗША Стывена Мнучына ўключыць у спіс санкцый асноўнага ўладальніка АФК «Сістэма» Уладзіміра Еўтушэнкава, а таксама яго кампаніі - сам холдынг «Сістэма» і мабільнага аператара МТС, паведамляе currenttime.tv.

Ліст дзяржсакратару і кіраўніку Мінфіна адпраўлены 16 траўня і апублікаваны на сайце сенатара.

Сенатакар спасылаецца на несакрэтную частка дакладу перад Кангрэсам аб магчымым умяшанні Расеі ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША. Яна нагадвае, што акцыі асноўнага актыву АФК «Сістэма» - мабільнага аператара МТС - гандлююцца на Нью-Ёркскай фондавай біржы.

«Згодна з публічна даступнай інфармацыі, кампаніі Еўтушэнкава ўдзельнічаюць ў шырокамаштабных інвестыцыйных і будаўнічых праектах ва ўкраінскім Крыме, які быў незаконна акупаваны і анэксаваным Расейскай Федэрацыяй. У кастрычніку 2016 года падчас сустрэчы ў анэксаваным Крыме расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін пацвердзіў, што «Уладзімір Пятровіч [Еўтушэнкаў] і АФК «Сістэма»... будзе будаваць шматпрофільныя лячэбныя ўстановы і ў Севастопалі, і ў Рэспубліцы Крым».

Гэтыя словы Пуцін казаў на «Форуме дзеянняў» агульнарасейскага народнага фронту ў Крыме.

Ілеана Рос-Лейцінен просіць расследаваць дзейнасць Еўтушэнкава і яго кампаній АФК «Сістэма» і МТС, і, калі яны парушылі які-небудзь з дзейных у ЗША законаў або ўказаў, дадаць іх у спіс санкцый.

Пасля з'яўленне навін аб магчымым уключэнні Еўтушэнкава ў спіс санкцый акцыі АФК «Сістэма» на Маскоўскай біржы ўпалі на 10,4%, паперы МТС таннелі з 275 да 255 рублёў за акцыю.

У 2017 годзе Еўтушэнкаў страціў не менш як $1,5 млрд праз канфлікт з кіраўніком «Раснафты» Ігарам Сечыным. Спачатку АФК «Сістэма» пазбавілася аднаго са сваіх самых дарагіх актываў - кампаніі «Башнафта». Калі «Башнафта» перайшла ва ўласнасць «Раснафты», яе кіраўнік абвінаваціў кампанію Еўтушэнкава ў вывадзе грошай з актыву, што належыў яму і запатрабаваў кампенсацыю $3 млрд. У выніку «Сістэма» заплаціла 100 млрд рублёў.

У спіс санкцый ужо трапілі некалькі расейскіх мільярдэраў - Віктар Вексельберг, Алег Дзерыпаска і Уладзімір Патанін. У першы дзень пасля ўвядзення санкцый яны страцілі блізу $12 млрд.

Апошнія навіны