BE RU EN

У ААН прагаласавалі за патрабаванне вываду войскаў РФ з Малдовы

  • 22.06.2018, 20:18

Гаворка ідзе пра патрабаванне да РФ вывесці свае войскі з Прыднястроўя.

Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб вывадзе расейскіх войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Малдова. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры ААН на старонцы ў Twitter, паведамляе newsone.ua.

«Украіна як адзін з суаўтараў вітае прыняцце рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН аб поўным і безумоўным вывадзе замежных войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Малдова. Гаворка ідзе пра патрабаванне да Расеі вывесці яе войскі з рэгіёну Прыднястроўя, якія знаходзяцца там без дазволу афіцыйных уладаў і насуперак канстытуцыі Малдовы», - расказаў Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка.

Адзначаецца, што ўкраінскі бок выступае за аднаўленне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Малдовы.

Апошнія навіны