BE RU EN

Фотафакт: У Гомелі - кіламетровы затор

  • 22.06.2018, 19:31

Ён расцягнуўся па мосце праз Сож, ад ЗІПа да Лугавой.

У самы розрух, у пятніцу ўвечары, а пачатку сёмай на вуліцы Фрунзе ў Гомелі адбылося ДТЗ. Прама каля прыпынку «Лугавая» легкавік і грузавы аўтацягнік не падзялілі дарогу, рухаючыся ў бок Навабеліцкага раёна, паведамляе kp.by.

Праз аварыі паўстаў вялізны затор, які расцягнуўся па ўсім мосце праз Сож, а пачынаўся адразу на трох вуліцах, якія выходзяць на Фрунзе - Барыкіна, Інтэрнацыянальнай і Пралетарскай.

Гэты ўчастак сэрвіс «Яндэкс. Заторы» афарбаваў у чырвоны колер. Папярэдне, ДТЗ абышлося без ахвяр.

Апошнія навіны