BE RU EN

SpaceX атрымала кантракт на запуск Falcon Heavy з вайсковым спадарожнікам

  • 22.06.2018, 18:57

Запуск ракеты абыдзецца амаль утрая танней, чым у канкурэнтаў.

Кампанія SpaceX, якая была заснавана Іланам Маскам, атрымала кантракт на запуск сакрэтнага вайсковага спадарожніка з дапамогай звышцяжкай ракеты-носьбіта Falcon Heavy, паведамляе «Медуза» са спасылкай на Цэнтр касмічных і ракетных сістэм ВПС ЗША.

Адзначаецца, што запуск абыдзецца ў 130 мільёнаў даляраў. Для параўнання, запуск ракеты Delta IV Heavy ад United Launch Alliance - кампаніі-канкурэнта SpaceX - абыходзіцца ў 350 мільёнаў даляраў, гэта значыць амаль утрая даражэй.

Запуск будзе весціся ў 2020 годзе з касмадрома касмічнага цэнтра імя Кенэдзі ў Фларыдзе. Гэта будзе першы вайсковы кантракт SpaceX для Falcon Heavy.

Першы запуск ракеты адбыўся 6 лютага. Ракета Falcon Heavy стартавала з касмадрома цэнтра імя Кэнэдзі ў штаце Фларыда. На борце судна знаходзіцца асабісты аўтамабіль Маска - Tesla Roadster чырвонага колеру. У яго салоне грае кампазіцыя Space Oddity Дэвіда Боўі.

Пасля, заснавальнік кампаній Ілан Маск апублікаваў відэазапіс, на якім зафіксаваны яго асабісты аўтамабіль Tesla Roadster на зямной арбіце.

Апошнія навіны