BE RU EN

Відэафакт: У Горадні БМП расціснула аўто з кіроўцам унутры

  • 22.06.2018, 17:43

На месца здарэння прыбылі «хуткая дапамога», супрацоўнікі МНС і ДАІ.

Пра незвычайнае НЗ паведамляюць чытачы АвтоГродно: на выездзе з Горадні ў бок Сапоцкіна БМП наехала на легкавы аўтамабіль, як раз на бок кіроўцы.

На месца здарэння прыбылі «хуткая дапамога», супрацоўнікі МНС і ДАІ.

- Калона вайсковай тэхнікі рухалася з боку «Прывал» і паварочвала ў бок Горадні. Выехаўшы на галоўную, адна з БМП трапіла ў занос і выехала на сустрэчную паласу, прама на легкавы аўтамабіль. Кіроўцу «Фальксвагена» вельмі пашанцавала. Яго крэсла склалася і ён апынуўся ў ляжачым становішчы. Але стырном і панэллю яму прыціснула ногі. Мужчыну змаглі спешна дэблакаваць. Ён пойдзе на папраўку, - паведаміў АвтоГродно відавочца Сяргей.

На відэа зафіксаваны момант наезду БМП на легкавы аўтамабіль. Гусенічную тэхніку сапраўды занесла на асфальце:

Апошнія навіны