BE RU EN

СМІ: На ЧС у футболе ў Расеі заўзятарам не стае піва

  • 22.06.2018, 10:18

Пункты продажу не паспяваюць папаўняць запасы напою.

У некаторых барах і рэстарацыях Масквы, дзе праходзяць матчы чэмпіянату свету ў футболе, адсутнічае піва, якое любяць піць заўзятары. Пра гэта паведамляе Reuters.

Новых паставак піва даводзіцца чакаць па 24 гадзіны, зазначыў адзін з маскоўскіх афіцыянтаў, бо ў ягонай установе «проста не думалі», што заўзятары захочуць толькі піва.

Адзін з бармэнаў расейскай сталіцы паскардзіўся, што за тры дні заўзятары выпілі ў яго 800 літраў піва. Пры гэтым ён пахваліў замежнікаў за тое, што яны пераймаюць культуру РФ, якая патрабуе піць да дна.

Паводле звестак Independent, праблемы з наяўнасцю піва ёсць і ў Ніжнім Ноўгарадзе. Дарэчы, напой там скончыўся яшчэ да пачатку матчу паміж нацыянальнымі камандамі Швэцыі і Паўднёвай Карэі.

Агенцтва мяркуе, што праблемы з наяўнасцю піва звязаныя з падаткамі і ўзмацненнем жорсткасці рэкламных правіл у Расеі, праз што продажы знізіліся.

Чэмпіянат свету ў футболе будзе доўжыцца да 15 ліпеня. Матчы праходзяць у Маскве, Пецярбургу, Валгаградзе, Калінінградзе, Екацярынбургу, Растове-на-Доне, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Сочы і Саранску.

Апошнія навіны