BE RU EN

У Полацкім гарнізоне прапаршчык скончыў жыццё самагубствам

  • 22.06.2018, 9:51

Абставіны высвятляюць СК, Мінабароны і пракуратура.

22 чэрвеня ў адной з вайсковых частак Полацкага гарнізона скончыў жыццё самагубствам прапаршчык. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Для высвятлення прычын трагедыі на месцы здарэння працуюць прадстаўнікі Міністэрства абароны, Следчага камітэта і пракуратуры.

У вайсковым міністэрстве выказалі спачуванні родным і блізкім вайскоўца.

Апошнія навіны