BE RU EN

У Менску нарэшце з'явяцца гарадскія аўтобусы з кандыцыянерамі

  • 21.06.2018, 21:26

МАЗ паставіць у сталіцу да вясны 2019 года 375 новых аўтобусаў рознай мадыфікацыі.

Да вырабу партыі машын для патрэб горада ўжо прыступілі, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» ў акцыянерным грамадстве.

Усе транспартныя сродкі будуць абсталяваныя кандыцыянерамі, сістэмамі відэаназірання, а таксама інфармавання пасажыраў, уключаючы маніторы. Акрамя таго, у аўтобусах усталююць прыборы для аўтаматычнай аплаты праезду. У салонах транспартных сродкаў будзе Wi-Fi. Усе аўтобусы абсталююць рухавікамі Mercedes-Benz экалагічнага класа Еўра-5.

Апошнія навіны