BE RU EN

Беларускія чыноўнікі пайшлі ў царкву прасіць дажджу

  • 21.06.2018, 18:57

Наваградскія чыноўнікі маліліся, каб пайшоў дождж.

19 чэрвеня ў Свята-Нікольскім кафедральным саборы Наваградка прайшоў малебен аб дажджы. Узначаліў яго благачынны цэркваў Навагрудскага акругі протаіерэй Анатоль Герасімук, паведамляе eparhia.by.

Паведамляецца, што на набажэнства прыйшло ўсё кіраўніцтва раёна - старшыня райвыканкама Анатоль Маркевіч, кіраўнікі аддзелаў выканкама, старшыня райсавета Сяргей Мішарын.

Таксама малебны прайшлі ва ўсіх храмах і на гаспадарчых дварах.

ФОТА: EPARHIA.BY
ФОТА: EPARHIA.BY
ФОТА: EPARHIA.BY
ФОТА: EPARHIA.BY
ФОТА: EPARHIA.BY

Апошнія навіны