BE RU EN

Прадпрыемства падало ў суд на журналіста «Белсата» за «шкоду дзелавой рэпутацыі»

  • 21.06.2018, 18:11

Прадпрыемства хоча спагнаць з журналіста 5 тысяч беларускіх рублёў.

У сваім расследаванні аб дзяржаўным канцэрне «Белэнэрга» журналіст Станіслаў Івашкевіч заявіў пра сур'ёзныя карупцыйныя парушэнні ў супрацоўніцтве канцэрна з ААТ «Белкатлаачыстка», паведамляе baj.by.

Аўтар «Белсата» сцвярджае, што прадпрыемства неабгрунтавана завышае кошты на свае паслугі, але нягледзячы на гэта, фактычна стала манапалістам ачысткі рэзервуараў для мазуту ў сістэме «Белэнэрга».

Таксама ў сюжэце ідзе гаворка пра сур'ёзныя парушэнні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя на Рагачоўскім ЦЭЦ. Былы супрацоўнік рагачоўскай кацельні сцвярджае, што адкіды мазуту «Белкатлаачыстка» проста закапала ў зямлю.

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу журналіст сабраў пісьмовыя довады, пабываў на тэрыторыі кацельні і нават правёў альтэрнатыўны тэндэр на правядзенне такіх паслуг.

У адказ на журналісцкае расследаванне ТАА «Белкатлаачыстка» звярнулася з пазовам у Эканамічны суд Менска і просіць спагнаць з журналіста 5 000 беларускіх рублёў кампенсацыі за «пашкоджаную дзелавую рэпутацыю прадпрыемства».

На адрас тэлеканалу «Белсат» ТАА «Белкатлаачыстка» пакуль пазоў не падавала.

Апошнія навіны