BE RU EN

Лідзія Марозава выйшла ў паўфінал парнага разраду на турніры ў Гішпаніі

  • 21.06.2018, 16:35

Беларуская тэнісістка гуляе ў пары з галандкай Лэслі Керкхове.

Беларуска Лідзія Марозава і галандка Леслі Керкхове прадаўжаюць паспяховы выступ на парным турніры ў Мальёрцы, паведамляе «Прессбол».

У чвэрцьфінале дзяўчаты з цяжкасцю зламалі супраціў пасеянага пад 2-м нумарам украінска-аўстралійскага дуэта Надзея Кічанок/Анастасія Радзівонава - 6:7, 7:5, 10:5.

Спаборніцы Марозавай і Керкхове ў паўфінале вызначацца пазней.

Апошнія навіны