BE RU EN

Гол Суарэса Саудаўскай Арабіі вывеў Уругвай у плэй-оф ЧС-2018

  • 20.06.2018, 19:59

Адзіны ў матчы гол Суарэс забіў на 23-й хвіліне.

Каманда Уругвая падолела каманду Саудаўскай Арабіі ў Растове-на-Доне (1:0) і выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету.

Адзіны мяч у пераможцаў сустрэчы на 23-й хвіліне забіў Луіс Суарэс.

Такім чынам, расейцы з шасцю баламі ўзначальваюць квартэт А, радком ніжэй размясціўся Уругвай, у якога таксама шэсць балаў. Абедзве каманды гарантавалі сабе ўдзел у плэй-оф турніру. Егіпет і Саудаўская Арабія балаў не набралі.

Апошнія навіны