BE RU EN

Еўропа правядзе экстранны саміт аб уцекачах

  • 20.06.2018, 17:41

У сустрэчы возьмуць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Нямеччыны, Францыі, Італіі і Аўстрыі.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Аўстрыі, Балгарыі, Нямеччыны, Грэцыі, Гішпаніі, Італіі ды Францыі збяруцца 24 чэрвеня ў Брусэлі на экстранны саміт у пытаннях міграцыі. Пра гэта ў сераду, 20 чэрвеня, паведамляе "Нямецкая хваля".

"Я склікаю ў Брусэлі ў нядзелю нефармальную працоўную сустрэчу аб праблемах міграцыі і атрымання прытулку, каб абмеркаваць гэтыя пытанні з шэрагам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, зацікаўленых у пошуку агульнаеўрапейскіх развязанняў напярэдадні саміту ЕЗ", - напісаў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер у сваім Twitter.

Раней федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц паведаміў журналістам, што можа ўзяць удзел у такой сустрэчы. "Непрыемна, што ў Нямеччыне паўстала спрэчка і не існуе адзінай пазіцыі ва ўрадзе ў гэтым пытанні", падкрэсліў Курц, дадаўшы, што ў той жа час пазітыўна ацэньвае тыя станоўчыя змены ва ўспрыманні праблемы, якія намеціліся на еўрапейскім узроўні. Ён дадаў, што нарэшце з'явілася палітычная воля знайсці развязанне.

Сустрэча Курца і Зёдзера

Кіраўнік аўстрыйскага ўрада правядзе 20 чэрвеня сустрэчу з прэм'ер-міністрам Баварыі Маркусам Зёдзерам (Markus Söder) у Лінцы, падчас якой абмяркуе звязаныя з міграцыйнай праблематыкай аспекты напярэдадні саміту.

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel) спрабуе дамагчыся ўкладання двухбаковых пагадненняў з еўрапейскімі партнёрамі, каб развязаць праблему прыёму бежанцаў, ужо зарэгістраваных у іншых краінах Еўразвязу. Гэта дазволіць згладзіць супярэчнасці з міністрам унутраных спраў Нямеччыны Хорстам Зеехоферам (Horst Seehofer). Са слоў палітыка, ён чакае, што агульнаеўрапейскае развязанне будзе знойдзенае цягам двух тыдняў - да канца чэрвеня.

Апошнія навіны