BE RU EN

Сіноптыкі: Заўтра будзе да +30 градусаў

  • 20.06.2018, 17:25

Ападкаў не чакаецца.

У Беларусі 21 чэрвеня ўначы будзе пераменная воблачнасць, удзень воблачна з прасвятленнямі, паведамілі БелТА ў рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы 5-10 м/с, удзень месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла, удзень - ад 24 да 30 вышэй за нуль.

У пятніцу, 22 чэрвеня, месцамі ва ўсходняй частцы краіны чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы, раніцай і ўдзень пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град.

Апошнія навіны