BE RU EN

Нацыянальная каманда Партугаліі перамагла каманду Марока ў матчы чэмпіянату свету ў футболе

  • 20.06.2018, 17:06

Матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць партугальскай каманды.

Нацыянальная каманда Партугаліі перамагла каманду Марока з лікам 1:0 у матчы групавога этапу чэмпіянату свету ўа футболе. Сустрэча групы B прайшла ў Маскве на стадыёне «Лужнікі» ў прысутнасці 78 011 гледачоў.

Мяч на чацвёртай хвіліне забіў Крышціяну Ранальду. Гэты гол стаў для футбаліста 85-м у 152 матчах за каманду Партугаліі, што зрабіла яго найлепшым бамбардзірам сярод еўрапейскіх нацыянальных каманд у гісторыі. Папярэдняе дасягненне належала вугорцу Ферэнцу Пушкашу, які ў 85 матчах забіў 84 мячы.

Ранальду выйшаў у лідары бамбардзірскай гонкі чэмпіянату свету ў Расеі, апярэдзіўшы паўабаронцу нацыянальнай каманды Расеі Дзяніса Чэрышава. У двух матчах партугалец забіў чатыры мячы, на рахунку расейца - тры.

Партугалія - Руй Патрысіў, Пепе, Герэйру, Саарэш, Фонтэ, Маўцінью (Адрыен Сілва, 89), Вільям Карвалью, Гансалу Гедэш, Бярнарду Сілва, Жаау Марыу, Ранальду.

Марока - Махамедзі, да Кошта, Бенація, Хакімі, Дзірар, Бельханда, Бусуфа, Зіеш, Эль-Ахмадзі (Фажр, 86), Амрабат, Бутаіб.

Папярэджанні:

Адрыен Сілва (90).

Апошнія навіны