BE RU EN

Беларусы абвалілі рэйтынг кавярні праз абяцанні бясплатнай гарэлкі за галы нацыянальнай каманды Расеі

  • 20.06.2018, 14:03

Маркетынгавы ход прывёў да адваротнага эфекту, выклікаўшы абурэнне.

Адміністрацыя кавярні «Рыбы няма», размешчанай у сталіцы Беларусі Менску, здзейсніла памылку, паспрабаваўшы выкарыстоўваць для прыцягнення кліентаў актуальную падзею - чэмпіянат свету ў футболе ў Расеі. Установа на праспекце Машэрава запрасіла ўсіх ахвотных у кавярню, каб «за куфлем піва» пазаўзець за Расею. А за кожны гол, які расейцы заб'юць у браму сваіх спабонікаў, фанатам абяцалі бясплатна выдаць па чарцы гарэлкі, піша newsru.com.

Здавалася б спрытны маркетынгавы ход прывёў да адваротнага эфекту, выклікаўшы абурэнне беларусаў. Палаючыя праведным гневам жыхары краіны на час абрынулі рэйтынг кавярні ў спісе папулярных устаноў Менска на сэрвісе Google Maps.

Пасля з'яўлення ў сацсетках здымка грыфельнай дошкі каля ўваходу ў кавярню «Рыбы няма» з «выгаднай прапановай» старонку водгукаў на Google Maps атакавалі карыстальнікі, якім ідэя пазаўзець за Расею і атрымаць чарку гарэлкі бясплатна не спадабалася. Шыльду каментатары назвалі «дэбільнай», а кіраўніцтва кавярні абвінавацілі ў «спойванні» менчукоў. У водгуках таксама паведамлялася, што ў установе дрэнна пахне, агідна абслугоўваюць і кормяць нясмачнай ежай.

Ацэнкі ў выглядзе адзінкі неадкладна абрынулі рэйтынг кавярні «Рыбы няма» практычна да мінімальнага. Гэты факт істотна знізіць пазіцыі ўстановы ў рэйтынгу пошуку Google, што, вядома, паўплывае на колькасць кліентаў.

Відавочна, арганізатары рэкламнай акцыі меркавалі, што, паколькі нацыянальная каманда Беларусі на чэмпіянат свету ў футболе не патрапіла, то і заўзець беларусы будуць за найбліжэйшых суседзяў. Вось толькі з «духоўнай блізкасцю» нашых суграмадзян да ўсходніх суседзяў уладальнікі кавярні «Рыбы няма», відавочна, сур'ёзна пралічыліся, гаварылася ў паведамленні.

Апошнія навіны