Як беларусам катацца па Польшчы за 0,2 еўра
- 20.06.2018, 10:15
Варыянты недарагіх падарожжаў.
Citydog.by апавядае пра бюджэтныя спосабы з'ехаць з шэрай штодзённасці.
Менск – Шанхай – Менск за 390 еўраў
Наўпрост цяпер можна знайсці недарагія квіткі з лістапада да лютага з Менска ў Шанхай і назад. Палёт з Беларусі ў Кітай і вяртанне дадому абыдзецца на 390 еўраў з харчаваннем і багажом у дадатак – праўда, давядзецца перажыць некалькі перасадак. Такія ж умовы ёсць і для палётаў з Менска на Мальдывы і назад. Адзінае, на Мальдывы квіткі каштуюць амаль на 100 еўраў даражэй – 483 еўры.
На аўтобусе па Польшчы за 0,2 еўра
А гэта распродаж ад аўтобуснай кампаніі Flixbus – яна прадае квіткі па Польшчы за капейкі. Праўда, распродаж толькі на адзін дзень, таму не адкладайце і тэрмінова набывайце месца ў аўтобусе па Польшчы танней, чым на аўтобусе па Менску. І ўлічыце, што мінімальныя кошты дзейнічаюць на паездкі з 28 чэрвеня да 19 ліпеня, так што з адпачынкам таксама лепш не марудзіць.
І яшчэ адзін варыянт: Wizz Air дае зніжку на палёты ў Польшчу або з яе
У лоўкост-авіякампаніі 19 чэрвеня невялікі распродаж. Усе квіткі з Польшчы ці ў Польшчу можна набыць са зніжкай 20%. Ёсць шмат датаў – на два адпачынкі сапраўды хопіць. Але памятайце, што звычайна ў кошт квітка ад Wizz Air уваходзіць толькі ручная паклада. За багаж і ежу давядзецца даплачваць.