BE RU EN

Азаранка падолела Фегель у першым коле турніра ў Гішпаніі

  • 19.06.2018, 20:56

Для беларускі гэта быў першы паядынак на траве ў гэтым сезоне.

Зорка беларускага і сусветнага тэніса Вікторыя Азаранка падолела Стэфані Фегель з Швейцарыі ў матчы першага кола турніру ў Гішпаніі - 6:7, 6:3, 7:5, паведамляе «Прессбол».

Наступнай спаборніцай беларускі 21 чэрвеня стане Люсі Шафаржова (53 ВТА).

Mallorca Open, WTA International, $226,750, Санта Понс, Гішпанія. 1-е кола

Вікторыя Азаранка (85 ВTA, Беларусь) - Стэфані Фегель (93 ВTA, Швейцарыя, LL) - 6:7, 6:3, 7:5

Апошнія навіны