BE RU EN

На Мёршчыне фермеры змагаюцца з уладамі за зямлю

  • 19.06.2018, 20:19

Мясцовыя ўлады аддалі прызначаны для сельскай гаспадаркі ўчастак бізнэсоўцу.

Участак зямлі, які калісьці належаў калгасу, Мёрскія ўлады выдзелілі прыватнай асобе для будаўніцтва дома. Фермеры з блізкай гаспадаркі б'юць трывогу, бо баяцца, што такое суседства перашкодзіць ім працаваць. Ёсць і іншыя прычыны для хвалявання.

Зянон і Ларыса Маркевіч змагаюцца з мясцовымі ўладамі за кавалак зямлі побач са сваім фермерскім участкам ва ўрочышчы Навалака на Мёршчыне, дзе яны жывуць ужо тры дзясяткі гадоў. З 2000-га года фермеры безвынікова просяць Мёрскі райвыканкам вылучыць гэты ўчастак ім, каб пасвіць там кароў і авечак.

Паўтара гады таму высветлілася, што гэты ўчастак выдзелены бізнэсоўцу Сяргею Цюленіну для будаўніцтва прыватнага дома. Фермеры мяркуюць, што мясцовыя ўлады зрабілі гэта незаконна, бо гэта калгасная зямля, і павінна выкарыстоўвацца для вядзення сельскай гаспадаркі, а не для забудовы.

Працяг - у відэа «Белсату».

Апошнія навіны