BE RU EN

У Віцебску загарэлася лесапільня

  • 19.06.2018, 19:39

Плошча пажару склала 120 кв. метраў.

Сур'ёзны пажар адбыўся ўдзень 19 чэрвеня ў адным з цэхаў Віцебскай лесапільні, паведамляе tut.by са спасылкай на МНС.

Аб узгаранні ў загрузачным цэху прадпрыемства «Віцебская лесапільня» выратавальнікам паведамілі а 14.19. Калі яны прыехалі на месца, памяшканне плошчай 120 кв. м гарэла адкрытым полымем.

У тушэнні пажару ўдзельнічалі 19 адзінак тэхнікі і блізу 60 чалавек. Агонь ліквідавалі на працягу гадзіны.

Два суседнія цэхі - распіловачны і сартавальны агульнай плошчай больш за 2 тысячы кв. м - агонь не закрануў.

Пацярпелых няма.

Прычыну ўзгарання высвятляюць, падлічваюць таксама шкоду, нанесеную прадпрыемству.

Апошнія навіны