BE RU EN

Пуцін: Расея хоча нарошчваць палітычную інтэграцыю з Беларуссю

  • 19.06.2018, 19:31

Кіраўнік РФ сустрэўся з беларускім дыктатарам.

Расея хоча нарошчваць палітычную і эканамічную інтэграцыю з Беларуссю. Такую заяву зрабіў Уладзімір Пуцін.

У аўторак у Менску праходзіць пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Расейскі прэзідэнт таксама заявіў, што цалкам рэальна вывесці ўзаемны гандаль краін на ўзровень 50 млрд даляраў (летась тавараабарот склаў 32,4 млрд даляраў). Пуцін адзначыў вялікае значэнне беларускага экспарту расейскага газу ў Еўропу, інфармуе ria.ru.

Лукашэнка паведаміў, што Беларусь і Расея дамовіліся найбліжэйшым часам развязаць пытанне аб парадку перасячэння мяжы паміж краінамі. Таксама на пасяджэнні Лукашэнка агучыў яшчэ адну важную праблему - неабходнасць ліквідацыі ўзаемных бар'ераў у гандлі, стварэнне роўнага канкурэнтнага асяроддзя. На яго думку, ад гэтага непасрэдным чынам залежыць далейшае развіццё гандлёвых стасункаў Беларусі з Расеяй.

Апошнія навіны