BE RU EN

Еўрадэпутат Рэйман: Урад Аўстрыі - найбольш важнае лобі Пуціна ў ЕЗ

  • 19.06.2018, 18:13

Дзейны ўльтраправы ўрад Аўстрыі з'яўляецца адным з найбуйнейшых «сяброў» РФ у Еўразвязе.

Дэпутат Еўрапарламента ад Аўстрыі Мішэль Рэйман мяркуе, што дзейны ўльтраправы ўрад яго краіны з'яўляецца адным з найбуйнейшых «сяброў» Расеі ў Еўразвязе.

Такое меркаванне аўстрыйскі еўрапарламентарый ад палітычнай групы Зялёных выказаў у каментары «Укринформу».

«Відавочна, што Аўстрыя з'яўляецца найбольш важным лобі Пуціна сярод урадаў Еўразвязу», - Рэйман.

Ён нагадаў, што правая нацыяналістычная «Партыя свабоды», якая ўваходзіць у склад урадавай кааліцыі ў Аўстрыі, у снежань 2016 года падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве з расейскай партыяй «Справядлівая Расея».

Як адзначыў Рэйман, гэтая палітычная сіла выступае за адмену санкцый супраць Расеі і нармалізацыю адносін з Масквой.

«Гэта выразная прапуцінская палітыка. Хоць гэта не значыць, што такая палітыка можа аўтаматычна лічыцца прарасейскай», - адзначыў аўстрыйскі дэпутат.

Нагадаем, з 1 ліпеня Аўстрыя пачне паўгадавое старшынства ў Радзе ЕЗ.

Апошнія навіны