BE RU EN

Расея абклала падаткамі тавары з ЗША

  • 19.06.2018, 17:51

Канчатковы спіс тавараў пакуль не вызначаны.

Расея ўводзіць падаткі на шэраг амерыканскіх тавараў у адказ на пастанову ЗША абкласці падаткамі замежныя пастаўкі сталі і алюмінію, паведамілі ў прэс-службе расейскага міністэрства эканамічнага развіцця, паведамляе bbc.com.

У каментары кіраўніка міністэрства Максіма Арэшкіна адзначаецца, што ЗША адмовіліся кампенсаваць Расеі страты, якія ўзнікаюць у яе праз амерыканскія падаткі, у сувязі з чым і наважылі ўвесці «захады балансу» ў дачыненні да экспарту з ЗША.

У міністэрстве адзначылі, што канчатковы спіс амерыканскіх тавараў, абкладзеных падаткамі, пакуль не вызначаны. На яго фармаванне спатрэбіцца некалькі дзён. Пры гэтым падаткамі абкладуць толькі тыя тавары, аналагі якіх ёсць на расейскім рынку.

Апошнія навіны