BE RU EN

Уткіна адхілілі ад эфіру пад ціскам адміністрацыі Пуціна

  • 19.06.2018, 17:43

Каментатар сышоў з Першага канала праз асабістую непрыязнасць чыноўніка.

Першы канал адхіліў Васіля Уткіна ад каментавання матчаў чэмпіянату свету ў футболе праз ціск з боку кіраўніцтва адміністрацыі прэзідэнта Расеі. Пра гэта «Радыё Свабода» на ўмовах ананімнасці распавялі дасведчаныя крыніцы. Калегі Уткіна, знаёмыя з сітуацыяй, мяркуюць, што прычына ягонага адхілення - асабістая непрыязнасць аднаго з высокапастаўленых прадстаўнікоў адміністрацыі.

Раней Васіль Уткін запісаў відэазварот, у якім заявіў, што ён больш не будзе каментаваць матчы чэмпіянату свету ў футболе ў эфіры Першага канала. Прычыну спынення супрацоўніцтва з тэлеканалам ён называць адмовіўся.

«Абставіны склаліся такім чынам, што я больш не буду каментаваць матчы чэмпіянату свету ў футболе на Першым канале.

Мы развітваемся з Першым каналам са ўзаемнай павагай і, з майго боку, з удзячнасцю. Вы вядома ж хочаце ведаць, чаму так атрымалася. Я не хачу пра гэта гаварыць. Прашу вас паважаць маё права на прыватнае жыццё», - заявіў Уткін.

Апошнія навіны