BE RU EN

Японія падолела Калумбію на ЧС-2018

  • 19.06.2018, 17:06

Калумбійцы гулялі ў меншасці з трэцяй хвіліны.

Нацыянальная каманда Японіі перамагла каманду Калумбіі з лікам 2:1 у матчы першага тура групавога этапу чэмпіянату свету ў футболе. Сустрэча групы H прайшла ў Саранску і сабрала 40 842 гледачоў.

На трэцяй хвіліне матчу Карлас Санчэс згуляў рукой, перацяў дарогу мячу ў пустую браму, і атрымаў наўпроставую чырвоную картку. Пенальці рэалізаваў паўабаронца нацыянальнай каманды Японіі Сіндзі Кагава. На 39-й хвіліне Хуан Кінтэра зраўняў лік. Юя Осака на 73-й хвіліне прынёс японцам перамогу.

Нацыянальная каманда Японіі выйшла ў лідары групы, зарабіўшы тры балы. Пазней у аўторак у Маскве на стадыёне «Спартак» свой матч у групе H правядуць каманды Польшчы і Сенегала.

галы:

0:1 - 6, пенальці Кагава, 1:1 - 39 Кінтэра, 1:2 - 73 Осака.

Калумбія - Оспіна, Мурыльё, Мохіка, Ар’яс, Санчэс, Лерма, Санчэс, Кінтэра (Хамес, 59), Куадрада (Барыёс, 31), Іск'ерда (Бака, 70), Фалькаа.

Японія - Кавасіма, Ёсіда, Нагатома, Сакаі, Седзі, Хасебе, Сібасакі (Ямагуці, 80), Кагава (Хонда, 70), Харагуці, Інуі, Осака (Акадзакі, 85).

Папярэджанні:

Барыёс (64), Хамес (86), Кавасіма (90).

Выдаленне:

Санчэс (3).

Апошнія навіны