BE RU EN

У Македоніі прадаўжаюцца пратэсты супраць перайменавання краіны

  • 19.06.2018, 14:18

Дэманстранты выходзяць на вуліцы Скоп'я.

Сотні дэманстрантаў выйшлі на вуліцы сталіцы Македоніі Скоп'е пасля падпісання пагаднення аб змене назвы былой югаслаўскай рэспублікі.

Пратэсты ўспыхнулі 17 чэрвеня, калі міністры замежных спраў Македоніі і Грэцыі падпісалі пагадненне. Паводле дамовы, накіраванай на спыненне 27-гадовай спрэчкі паміж Скоп'ем і Афінамі, Македонія будзе называцца Рэспубліка Паўночная Македонія.

Позна ўначы 17 чэрвеня праваахоўнікі ўжылі светлашумавыя гранаты і слезацечны газ ля будынка Нацыянальнай асамблеі Македоніі ў Скоп'і пасля таго, як пратэстоўцы знеслі ахоўныя парканы і атакавалі сілавікоў.

Мітынгоўцы скандавалі «Македонія: мы не адмовімся ад імя», людзі спявалі патрыятычныя песні.

Пратэсты прадаўжаюцца і пасля падзей у ноч з 17 на 18 чэрвеня, паведамляе krymr.com.

Апошнія навіны