BE RU EN

Святлана Алексіевіч прэзентуе ў Віцебску поўны зборнік кніг на беларускай мове

  • 19.06.2018, 9:34

«Галасы ўтопii» ўключаюць у сябе пяць кніг нобелеўскай лаўрэаткі.

У абласной бібліятэцы 21 чэрвеня пройдзе творчая сустрэча лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святланы Алексіевіч з чытачамі. Пачатак – а 14-й гадзіне, паведамляе tut.by.

Святлана Алексіевіч прэзентуе віцебчукам «Галасы ўтопii» – першы поўны зборнік сваіх твораў на беларускай мове і без цэнзуры.

Пяцітомнік уключае кнігі: «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд».

Творы Святланы Алексіевіч выходзілі асобнымі выданнямі блізу 270 разоў, былі і асобныя пераклады на беларускую мову. Ідэя зноўку перакласці кнігі пісьменніцы паўстала адразу пасля таго, як яна атрымала Нобелеўскую прэмію ў літаратуры. Краўдфандынгавую кампанію ў падтрымку выдання правялі выдавецтва «Логвінаў» і платформа «Вулей».

Над тым, каб тэксты загучалі па-беларуску, працавалі філосаф Валянцін Акудовіч, паэт Андрэй Хадановіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец і Барыс Пятровіч.

Апошнія навіны