BE RU EN

Майк Пампеа: Калі павялічым экспарт газу з ЗША ў Еўропу, прымусім Расею адступіць

  • 19.06.2018, 9:11

ЗША хочуць парушыць газавую манаполію РФ у Еўропе

Павышэнне аб'ёмаў экспарту прыроднага газу са Злучаных Штатаў у краіны Еўропы парушыць манапольныя пазіцыі Расеі на рэгіянальным рынку газу і можа прымусіць РФ адступіць.

Пра гэта заявіў у панядзелак дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа, выступаючы з прамовай пра дыпламатыю ў эканоміцы ў Эканамічным клубе Дэтройта, паведамляе "Укрінфарм".

"Павелічэнне нашага экспарту сапраўды мае цэнтральную ролю для нашай бяспекі. Калі мы зможам павялічыць экспарт (прыродных рэсурсаў. – Рэд.) у Еўропу, мы зможам прымусіць Расею адступіць", – заявіў Пампеа.

Ён таксама адзначыў, што падобную палітыку Злучаныя Штаты змогуць увесці ў Азіі, каб прымусіць адступіць Кітай.

Дзяржаўны сакратар ЗША пры гэтым станоўча адзначыў намаганні амерыканскага газаздабывальнага бізнэсу, які пашырае геаграфію продажаў сваёй прадукцыі за мяжу.

Апошнія навіны