BE RU EN

Менскае метро з 25 чэрвеня пераходзіць на летні графік

  • 18.06.2018, 19:55

Падземка будзе адкрыта для пасажыраў з 5.30 да 0:40.

З 25 чэрвеня менскі метрапалітэн крыху павялічыць інтэрвалы руху ў ранішні і вячэрні сама розрух, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу метро.

Падземка будзе адкрытая для пасажыраў з 5.30 да 0:40. На першай, Маскоўскай, лініі метро ў ранішні і вячэрні розрух (з 7.00 да 9.00 і з 17.00 да 19.00) інтэрвал руху замест 2 хвілін стане 2,5 хвіліны. На другой, Аўтазаводскай лініі, інтэрвал руху ў ранішні розрух будзе 3 хвіліны, а вечарам - 3,5 хвіліны. Пры гэтым у пятніцу вячэрні сама розрух будзе вызначацца з 16:00 да 18:30.

Змены ў руху цягнікоў адбудуцца і 21 чэрвеня - дзень адкрыцця стадыёна «Дынама» пасля рэканструкцыі. У гэты дзень з 17.00 да 23.00 цягнікі метро будуць хадзіць з інтэрвалам у 2 хвіліны.

Апошнія навіны