BE RU EN

Дзярждэп ЗША будзе адсочваць інфармацыю аб зброевых угодах з РФ

  • 18.06.2018, 19:42

ЗША цікавяць выпадкі парушэння рэзалюцый Рады бяспекі ААН і міжнародных санкцый, што накладаюць забарону на гандаль узбраеннямі.

Падраздзяленне Дзярждэпартамента ЗША, якое адказвае за рэалізацыю праграмы сумеснага памяншэння пагрозы з боку Расеі і краін СНД, абвясціла конкурс у адсочванні інфармацыі з адкрытых крыніц аб аперацыях гандлю зброяй. Звесткі плануецца збіраць на расейскай, ангельскай, арабскай, кітайскай, фарсі, урду і шэрагу іншых моў, паведамляе DW.

Звесткі мяркуецца выкарыстаць для прыняцця пастаноў аб санкцыях у дачыненні да замежных дзяржаў. Гаворка, між іншым, ідзе пра выпадкі парушэння рэзалюцый Рады бяспекі ААН і міжнародных абмежавальных мерах, якія патрабуюць ад дзяржаў і асоб устрымлівацца ад вядзення бізнэсу з забароненымі структурамі і продажу ім ўзбраенняў.

Збор інфармацыі і аналіз закупак закліканы спрыяць намаганням Злучаных Штатаў і міжнароднай супольнасці ў папераджальным кантролю і захаванню забаронаў на такога роду дзейнасць.

Рэалізоўваць праект плануецца на працягу года. Перавага будзе аддадзеная заяўнікам, якія ацэньваюць затраты на выкананне такіх работ менш чым у 500 тысяч даляраў (430 тысяч еўраў).

У лютым ЗША пацвердзілі распрацоўку новых відаў ядзерных узбраенняў, апублікаваўшы сваю абноўленую ядзерную дактрыну. Усяго Вашынгтон мае намер выдаткаваць на абнаўленне ядзернага арсенала 400 млрд даляраў да 2026 года.

Апошнія навіны