BE RU EN

Сабака ўратаваў школьніцу падчас пажару ў Бабруйску

  • 18.06.2018, 17:53

Пажар адбыўся ў адным з пакояў інтэрната.

Паведамленне пра пажар у інтэрнаце на бульвары Маладзёжным паступіла ў цэнтр аператыўнай управы Бабруйскага ГРАНС 15 чэрвеня а 14.51, піша «Курьер».

Як высветлілася, пажар адбыўся ў адным з пакояў інтэрната. На задымленне выразна і аператыўна зрэагавала пажарная сігналізацыя, ролю якой выканаў...сабака!

Верны чатырохногі сябар гучна забрахаў, прыцягваючы ўвагу дачкі гаспадыні. Дзяўчынка выскачыла ў калідор і стала клікаць на дапамогу. Да прыезду ратавальнікаў работнікі інтэрната ліквідавалі ўзгаранне пры дапамозе вогнетушыцеля.

У выніку агнём знішчаная лядоўня маркі Nord, пашкоджаная маёмасць у пакоі. Пацярпелых няма.

«Загінулая» лядоўня, а дакладней парушэнне правілаў яе эксплуатацыі, хутчэй за ўсё і стала прычынай пажару.

Апошнія навіны