BE RU EN

«Праўда жыцця»: У Магілёве ад рукі выправілі аб'яву аб пошуку кіроўцаў на працу

  • 18.06.2018, 16:29

Невядомы магілёвец упісаў у яе сапраўдныя лічбы.

Як паведамляе сайт mogilev.online, невядомы магілёвец ад рукі выправіў аб'яву «Магілёўаблаўтатранса» аб пошуку кіроўцаў на сталую працу, упісаўшы ў яго значна больш сціплыя, чым у арыгінале, лічбы заробку, а таксама некаторыя малапрыемныя падрабязнасці з жыцця прадпрыемства, такія як утрыманні за перарасход паліва і недахоп запчастак.

Выпраўленая аб'ява ўжо стала хітом у магілёўскім сегменце сацыяльных сетак.

«Псіхануў», «Горкая праўда жыцця», «Хоць хтосьці праўду напісаў», каментуюць магілёўцы.

Апошнія навіны